Сегодня: 23.11.2024 - 12:36:48.
Автор
Сообщение Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Мой родны кут, як ты мне мiлы!.. Забыць цябе ня маю сiлы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю I там душою спачываю...
Сообщение # 1.
Отправлено: 18.11.2014 - 13:43:18
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Зямля. "... А дзе ж той выхад? дзе збавенне З няволі цяжкай, з паланення? Адзін ён ёсць: зямля, зямля, Свой пэўны кут, свая ралля: То — наймацнейшая аснова І жыцця першая умова. Зямля не зменіць і не здрадзіць, Зямля паможа і дарадзіць, Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне, Зямля — аснова ўсёй айчыне..." Якуб Колас.
Сообщение # 2.
Отправлено: 18.11.2014 - 13:48:22
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Хата. "...Ўсё прыцягала іх увагу: Ці ўстрэнуць родную сярмягу — І людзі простыя так ветлы, І погляд добры іх і светлы Так да душы і пранікае І сэрца цешыць і ласкае; Ці хутарочак пападзецца, Ну, як знаёмы, усміхнецца! Ці гэта вёска з ветракамі І з прыдарожнымі крыжамі — Ўсё так павабна, так адметна, І ўсё вітала іх прыветна, Бы тая блізкая радня. На трэццю ранічку да дня — Мужчыны трохі і блудзілі, Дарога ж мерылась на мілі — Яны прыклыгалісь да мэты, Каб аглядзець куточак гэты. Міхал злез з воза, кінуў вокам, У двор шыбуе мерным крокам, Ідзе, гасподу разглядае. Яна не досыць маладая; І на двары не вельмі ладна, Ўсё нейк раскідана, няскладна, Як бы будынкі між сабою Жылі не ў згодзе, бралі з бою Мясцінкі тыя, дзе стаялі, Адна другую адпіхалі, Або ляпіліся няўклюдна. І каля хаты было брудна; І нават гэта сама хата Была залішне праставата: Абрэз страхі йшоў коса, крыва, І гэта стрэшка шалудзіва — То голы плех, то кучка моху, І ўся дзіравілась патроху, І нават коміна шчарбата, Ну, адным словам, — гора-хата Сваім прыгожствам не хіліла. Але не ў хаце сэнс і сіла. Бо хаце можна раду даць І на свой густ пабудаваць, І хата стане больш вясёла, А не такая вось стадола, Наогул хата — справа дробна, Абы зямля была ўпадобна. Міхал яшчэ раз кінуў вокам, Э, хата — глупства: лес пад бокам. З такою думкаю ў акенца Міхал пастукаў пужаленцам. На гэты стук у яме-хаце Наўперад рыпнулі палаці І зварухнуўся край бярлогі, А потым шлопнулі ўжо ногі; Сам гаспадар, кудлач заспаны, Ідзе на стук неспадзяваны Хадою важнаю індыка. — Ці тут жыве Фядос Хадыка? — Міхал пытае, жджэ адказу, Адказ даецца, ды не зразу, Як падабае ў такім стане. — Тут, тут! А скуль вы, мой васпане? І хто такі сам, ягамосцю? — Фядос пытанне ставіць госцю, Вачэй не зводзіць з яго твару. — Здалёк мы, пане гаспадару: Чатыры мілі за Нясвіжам (Міхал лічыў Нясвіж Парыжам, Усім вядомым на ўсім свеце), І мы вас маем на прымеце. Даведаліся ад людзей, Што пан Хадыка, дабрадзей, Сваю пасаду спродаць мае. — Так. Справа, значыцца, такая! То пачакайце ж, калі ласка! — І знікла ўраз яго апаска (Не шкодзіць быць і асцярожным Прад незнаёмым падарожным). Хадыка зараз захадзіўся І аканчальна абудзіўся, Кажух накінуў ды йдзе ў сені, І таго страху няма й цені: Глядзіць прыветна, як на брата. — Заходзьце ж, браціку, да хаты. Ды вы з канём? дык заязджайце, Вось тут пад клуняю стаўляйце, Сюды, за гэты стог саломы! — Гамоняць, бы даўно знаёмы, Адны другім так моцна рады! Няма ні хітрыкаў, ні здрады, Ні гэтай фальшы, ні падкусы; Ідзе гаворка без прымусы, Хвілінак першых палі путы, І душы насцеж разамкнуты. — Сюды, сюды кіруйся, браце: І месца будзе й корму хваце. Там за аўсянымі снапамі — Ядзяць іх мухі з камарамі — Ляжыць і кошаніна й віка — Не агалеў яшчэ Хадыка!.." Якуб Колас.
Сообщение # 3.
Отправлено: 18.11.2014 - 13:52:09
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Вільня (Вильно, Вильнюс). "...І не спынілася машына, А ўжо пайшла мітусяніна: Хватаюць клумкі пасажыры, Пад рукі б'юць «зайцы»-праныры, Паны складаюць чамаданы, Лубкі-каробкі, дзе схаваны Паненак розныя прыпасы Для завівання, для падкрасы, Каб трохі зменшыць перашкоды, Пахібкі матухны-прыроды. Срэдзь люду рознага і панства І між усякага убранства Відна і дзядзькава апратка, Пільчак і шапачка-аладка. Машына стала. Валіць валам Люд у тунелі пад вакзалам, А з ім і дзядзька цісне збоку, Ад шэрых світ непадалёку. Яшчэ ніколі дзядзька з роду Не бачыў гэтулькі народу, Паноў, чыноўнікаў багатых, Такіх таўшчэразных, пузатых, Што можна б смела з'есці булку, Каб абысці гэту качулку; І выступаюць такім тузам, Ідуць, не бачаць ног за пузам, Аж дол каменны чуць не гнецца, Як студзень, карк яго трасецца. «Ото паноў! о, Божа мілы! Якія гладкія іх рылы! Якія вусы і бароды! Паставіць бы іх у гароды — Ні вераб'і і ні вароны Не смелі б сесці на загоны! І процьма-та ж іх тут якая! — У мыслях дзядзька разважае. — А морды ззяюць, як пад лакам, Відаць, жывуць яны са смакам. А ўзяць паненак — ажно ззяюць І ходзяць — долу не чапаюць: Так лёгка, плытка, далікатна, Як бы матыль той, акуратна. Ды што рабіць дачушкам бруку? У гэтым іх уся навука. Растуць, як краскі, ў добрай долі, Не трэба йсці з сярпом на поле, Дзе праца ўсю красу знімае, А ржышча ногі прабівае». Ідзе наш дзядзька і баіцца, Каб часам як не памыліцца І не ступіць каму на ногі І каб не збіць каго з дарогі. А боты, падлы, ну, відочна, Не так, як людзі, йдуць нарочна: На ўвесь вакзал грымяць насамі, Як конь па току капытамі. Дзівіўся дзядзька тут нямала, Йдучы тунелем да вакзала. Як хітра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! А колькі вулачак і ходаў, Палітурованых усходаў! Там, угары, над галавою, Ідуць вагоны чарадою!.. О, хітры свет, на штукі здаўся! Тунель тым часам раздзяляўся, І вал сярмяжнага народу Ідзе да правага праходу. Паны налева важна садзяць, Дзе іх сярмяжнікі не здрадзяць Ні пахам дзёгцю, ні карчагі, Ні відам латанай сярмягі. Як выйшаў дзядзька наш з вакзала, Яму аж моташна нейк стала: Такое пекла — шум страшэнны, Застой паветра і дух дрэнны; Народ таўчэцца каля конкі, Па бруку б'юць падковы звонка, Грымяць павозкі, буды, колы, Аж проста глушаць балаголы — І гэта процьма ўсякіх зыкаў Злілася ў гул адзін вялікі, Дзе з непрывычкі вуху цяжка, Дзе б'юць па сэрцы яны важка. Снуе народ, як на пажары, Пад ім аж гнуцца тратуары. Эй, божы люд! Якая сіла Цябе віхрамі закруціла? Куды ты йдзеш, чаго шукаеш? Які ты ў сэрцы смутак маеш? Куды вядзе твая дарога? Чаму задума і трывога Пячаць на твар твой палажыла? Чаго глядзіш ты так няміла? Няма ў тваіх вачах прывету, Як бы не рады сонцу, свету, Ідзе народ, як хвалі мора, Як хмары ў небе на прасторы, Адны другім усе чужыя. Ідуць старыя і малыя, Ідуць, шнуруюць чарадою, Заняты кожны сам сабою. І дзядзька з гэтым людам зліўся, Як зерне ў зернях, загубіўся..." Якуб Колас.
Сообщение # 4.
Отправлено: 18.11.2014 - 14:00:41
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
"Падаюць сняжынкі..." Автор стихотворения: известный белорусский поэт ПАВЛЮК ТРУС, годы его жизни 1904-1929. На эти стихи Игорь Лученок написал песню, её исполняют "Песняры", она есть в их альбомах. Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы, Падаюць бялюткі за маім акном... Расчасала вішня шоўкавыя косы І ўраніла долу снегавы вянок. Дзесці у прасторах празвінелі бомы, Дацвілі пялёсткі нейчае тугі... І здаецца зноўку еду я да дому Пераведаць родных, блізкіх, дарагіх. Адхінае вечар тонкія мярэжы, На акне альвасы дагарэлі ў сне, А ў душы квяцістасць, і такая свежасць, І з вачэй усмешкі сыплюцца на снег. Зноў зіма паслала снежныя кілімы, Зажурыла беллю паплавы, лугі, І прыходзіць радасць у красе маўклівай. Адплываюць хвілі смутку і тугі... А сняжынкі сеюць кволую імглістасць, Падаюць бялюткі за маім акном, І цвіце на вішнях снежная ўрачыстасць, Сцелецца на скронях перад раннім сном. Хочацца навеяць казкі-таямніцы Гукамі мелодый, радасцю без слоў. І застылі цені у маёй святліцы, Засынаю... Сніцца роднае сяло.
Сообщение # 5.
Отправлено: 19.11.2014 - 14:01:13
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Паўлюк Трус "Гады бягуць..." Гады бягуць, Гады каменні крышаць, А мора б'е, Цалуюць хвалі дно. На скалах гордага Каўказскага узвышша Табе саўю сузорысты вянок! Стаю адзін... Маўчаць ў гарах аулы, Даліны журацца Пад кроплямі расы, I плача стэп Глухім вячэрнім гулам У пацалунках дзікае красы. А там, дзе сон, На цёмным небасхіле Бялее ў шэрані Аснежаны Эльбрус... Табе, Каўказ, Паэты спеў дарылі, Сягоння й я Акорды падбяру!.. Стаю адзін, Дзе саклі пад гарою Узоры ткуць 3 зыбучае імглы, Дзе над абрывамі Высока нада мною Між скал віюцца Горныя арлы. Табе, Каўказ, Чароўныя паданні Складалі дні Глыбокай старыны. Там Пушкін, Лермантаў Ў часы былых паўстанняў Тваю красу авеялі яны. Стаю адзін... Стаю, маўчу й дзіўлюся, Як скалы крышацца Пад вечнасцю вясны. Я сэрцам тут, А думы ў Беларусі, На хвалях Нёмана, Дзе плаваюць чаўны. Дзе сыпле сінь Каралі на азёры I тчэ дасэнь На цёмнай глыбіні, Дзе радасць - смех, Як цвет асенніх зораў, Дзе звонкі сум, Як моладасць крыніц! Гады бягуць, А дні каменні крышаць, I мора б'е, Цалуюць хвалі дно. На скалах гордага Каўказскага узвышша Табе саўю сузорысты вянок!
Сообщение # 6.
Отправлено: 19.11.2014 - 14:13:53
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Санет. Максім Багдановіч 1911 Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршку насення жменю там знайшлі. Хоць зернейкі засохшымі былі, Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясновай збожжа на раллі. Вось сімвал твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засьне, А ўперад рынецца, маўляў, крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Сообщение # 7.
Отправлено: 20.11.2014 - 12:13:52
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Белыя яблыні. Пімен Панчанка 1958 1 Вясной светлы сок прарывае бяросту I рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр. Вясною на елчыных лапах адростваюць Светла-зялёныя пальцы. I гладзяць яліны свой ельнік малы I пацеркі дораць з янтарнай смалы. Зязюлі варожаць, і кнігаўкі жаляцца, I глушаць усіх салаўі; I з яблынь расцвіўшых тады нараджаюцца Дзяўчаты на нашай зямлі. Учора гулялі з маўклівымі лялькамі, А сёння прыбраны каралямі яркімі. О, белыя яблыні, белыя яблыні, Пялёсткаў шалёны хвалюючы пах! Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя, I хмель веснавы на гарачых губах! Туман іх не студзіць, і ельнік не колецца, Адны толькі маткі за іх непакояцца. Пасля сарамліва і горда ім несці Свой лёгкі цяжар у нялёгкі наш свет. Сыноў і дачок нараджаць ім і песціць, Успамінаючы яблыняў цвет. А іншыя ў нечым навекі зняверацца, Убачаць цвет яблыні — слёзы навернуцца... 2 Вякамі глядзелі жанкі з-пад рукі, Чакалі мужоў і сыноў. I падалі зоркі, нібы светлякі, У прорвы бязрадасных сноў. I самі касілі, і самі аралі, А іх дарагія за іх паміралі. Бялелі, як цвет той, іх чорныя косы, I сцежкі у сад зарасталі... I заўтра, як вырвуцца людзі у космас, Іх гора лягчэйшым не стане. Мы будзем усе касманаўтаў вітаць, А маткі пякучыя слёзы глытаць. Глядзець усю ноч ім да ранняй зары Ў халодныя вочы сусвету I думаць — ці зорка сягоння згарыць, Ці з сынам любімым ракета. Ім першым заўсёды марнець і трывожыцца, На сотні трывог іх чаканне памножыцца. Няма там слупоў верставых і дарог, Няма для прыпынку абочын. Сусвет ачарсцвеў і дашчэнту прадрог Без ласкі вялікай жаночай. А сёння я небу гукаю: не хмарся! Народжаны ў нас жыхары ўжо для Марса. Мы ўбачым жанчын у няземнай красе іх, Яны — наша шчасце і гора — Планеты заселяць, любоўю засеюць Далёкія сінія зоры. I недзе у космасе будуць прывабліва Цвісці, як і ў нас, іх дзявочыя, яблыні.
Сообщение # 8.
Отправлено: 20.11.2014 - 12:27:12
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Сообщение # 9.
Отправлено: 20.11.2014 - 12:45:34
Александр_Касько • поэт
Тем создано: 7
Сообщений: 611
Репутация: 611
-+
Предупреждения: 0
Цитата: Учапілася недарэчна: «Ці праўда — вашы кажуць самі: «Палешукі мы, а не чалавекі»?» Пашкадаваў: дарэмна не адказаў як след. Адбыўся жартам. Трэба было сказаць як мае быць. Не знайшоўся. У яго заўсёды разумнае прыходзіць у галаву потым...«Самі кажуць: "Палешукі мы, а не чалавекі"». Чаму гэта пайшло так шырока? Чаму ў гэта вераць? Ці таму, што яно падобна на анекдот; як анекдот, як парадокс, урэзваецца ў памяць? А людзі бяруць на веру, дзівяцца. Вераць... I газеты нават пішуць часам: раней палешукі самі гаварылі: «Палешукі мы — не чалавекі». Праўда, разумныя людзі ў газетах тлумачаць гэта праклятым мінулым: людзі былі такія цёмныя, дзікія, што не лічылі нават самі сябе за людзей, чалавекаў. За каго ж яны сябе лічылі?У гэтым — цяпер, у неспакойнай цемры асабліва — Апейка чуў нешта вельмі крыўднае, абразлівае. Ён чуў гэта і як крыўду сабе — усё ж ён ніколі не забываў, што сам паляшук,— і як крыўду тым, з кім жыў, каго-любіў. Ці ЭК Н6 абраза верыць, што чалавек так прынізіў сябе, так звык душою да гэтага, што ўжо нават і за чалавека не лічыць сябе. Да такой нікчэмнасці дайсці!..Гэта не толькі крыўдзіла Апейку, але і злавала як мана. Гэта была — мана. Няхай часта не ад пагарды, але — мана, мана. Колькі ні жыў у сваёй старане, начуўшыся ўсяго-ўсякага, ні разу не чуў гэтага: «не чалавекі». I не чуў, і не адчуваў... Не было такога... Былі цёмнасць, наіўнасць, дзікасць нават. Што было, тое было. Але здзеку з сябе такога — не. Не было. Хіба што так, для выгляду, з хітрыкаў якіх, для якой-небудзь сваёй карысці. 3 хітрыкаў — гэта маглі, для якой-небудзь выгады — маглі сказаць і што-небудзь падобнае; сказаць, каб потым парагатаць з нягегласці таго, хто паверыў. 3 даверлівай дурнаты. Як маглі не заўважыць: у многіх з гэтых «нечалавекаў» век жыло перакананне, што яны вышэй за другіх. Што ў іх і «законы», і парадкі лепшыя, і яны самі — разумнейшыя. Што ёсць, тое ёсць. У якой-небудзь гіблай, за гушчарамі, за багнамі вёсачцы — не дзіва: дзядзькі ці цёткі падсмейваюцца з суседзяў з-за балота, пацяшаюцца з гарадскіх — звычаяў і парадкаў. 3 убораў гарадскіх паненак, з дурнаты гарадскіх дзядзькоў,— што, трэба ж такое, не ведаюць, чым кормяць цялят і як растуць булкі. Ці не ад гэтага пераканання і ў казках: усякі пан — дурань, і нават мужычы дурань з дурняў Іван разумнейшы за самага разумнага пана?.. «Палешукі мы, а не чалавекі...» Апейка падумаў: дзе-дзе, а ў іх старане дык аж лішне гэтага непахіснага пераканання ў сваёй дасканаласці. Дзе-дзе, а тут лішне ўжо любілі іншыя пахваліцца, пакрасавацца, паказаць сваю хітрасць, .свой розум. Ён успомніў палескі жарцік, не раз чуты дома: «А за Гомелем людзі е?» — «Е. Толькі — дробненькія». Успомніў — і сам сабе засмяяўся: ці не ад іх, не ад юравіцкіх, пайшло гэта ў свет?Ён раптам пашкадаваў: усё ж непагана было б, каб гэтай веры ў сваю дасканаласць, сваю перавагу было б трохі менш! Менш яе і менш — недаверлівасці да ўсяго, што ідзе ў сёлы. Лягчэй было б рабіць з людзьмі, весці на новую, калгасную, дарогу.Адсюль развагі падышлі зноў да таго, пра што ён думаў не раз раней: як мала ведаюць пра Палессе, пра вялізны балотны край, пра мільёны людзей! Большасць, нібы культурных, людзей, калі даводзілася гаварыць пра Палессе, прыгадвала някрасаўскае: «Видишь, стоит, изможден лихорадкою, высокорослый больной белорус... Ноги опухли... колтун в волосах...» Іншыя ўспаміналі што-небудзь падобнае на «палешукі мы, а не чалавекі...». Апейка пачаў перабіраць у памяці, што гавораць пра Палессе кнігі. Ён чытаў іх усе, якія мог дастаць. Некалькі талковых кніг пра прыроду — пра лясы, балоты, пра птушак, пра звяроў; некалькі зборнікаў — запісаў казак, песень ды звычаяў. 3 іх маляваўся воблік народа: ціхія, дзікія, у палоне забабонаў. У гэтым таксама было нямала праўды, але як далека было да вялікай праўды! Як мала — пра бязмежна багатае людское мора, імя якому — народ!.. Ад чаго гэта? Ад імкнення спрашчаць? Імкнення да нейкай простай, зручнай высновы?.. Подых навальніцы. Іван Мележ
Сообщение # 10.
Отправлено: 26.11.2014 - 12:10:37
Администратор запретил отвечать гостям на сообщения! Для регистрации пройдите по ссылке: зарегистрироваться